Вызвалілі некаторых журналістаў
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Рэдактарка Tut.by Ульяна Бабаед на волі, напісалі ў твітэры парталу Tut.by.
Ульяна Бобоед на свободе!
— TUT.BY (@tutby) 7 августа 2018 г.
Ульяну Бабаед — кіраўніка аддзела «Грамадства» Tut.by — затрымалі раніцай 7 жніўня. Паводле мужа, адбыўся ператрус дома, забралі ўсю тэхніку.
Паводле Tut.by, рэдактара фінансавага аддзелу Tut.by Дзмітрыя Бобрыка вызвалілі вечарам 7 жніўня.
Выпускаючага рэдактара БелаПАН Андрэя Сераду вызвалілі пасля допыту ў Следчым камітэце. Адваката да журналіста 7 жніўня не пусцілі.
Юрый Зісер паведаміў пра вызваленне Яўгеніі Беразюк вечарам 7 жніўня і г енеральнага дырэктара Tut.by Людмілы Чэкінай.
Таццяну Каравянкову дапытвалі ў прысутнасці дзяжурнага адваката, яна адмовілася даваць паказанні
Спіс журналістаў, затрыманых па «справе БЕЛТА»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў